29 лістапада 2022 г. кафедра гісторыі беларускай літаратуры падвяла вынікі конкурса навуковых і творчых работ «Купала і Колас, вы нас гадавалі…» (да 140-годдзя з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа).
Пераможцы былі вызначаны ў трох намінацыях, іх работы будуць прапанаваны да друку ў літаратурным альманаху “Маладая плынь”.
Намінацыя “Навуковая работа па вывучэнні жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа”
Дыплом 1 ступені –
- Лявонцьеў Глеб Аляксандравіч, студэнт 3 курса 13 групы спецыяльнасці “Славянская (польская) філалогія”.
Дыплом 2 ступені –
- Марціновіч Святлана Леанідаўна, магістрантка спецыяльнасці “Тэорыя і методыка навучання і выхавання”.
Намінацыя “Паэтычны твор (верш, паэма і інш.), для напісання якога крыніцай натхнення стала паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа”
Дыплом 1 ступені –
- Марозава Аліса Дзмітрыеўна, студэнтка 3 курса 10 групы спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія (нямецкая)”;
- Баброва Валянціна Мікалаеўна, вучаніца 9 класа ДУА “Гімназія г. Камянца” (Брэсцкая вобл.);
- Бараноўская Дар’я Віктараўна, вучаніца 11 класа ДУА “Сярэдняя школа № 23 г. Мінска”.
Дыплом 2 ступені –
- Гарэлікава Яна Васільеўна, студэнтка 3 курса 13 групы спецыяльнасці “Славянская (польская) філалогія”;
- Піўнюк Лізавета Анатольеўна, студэнтка 4 курса 14 а групы спецыяльнасці “Славянская філалогія (беларуска-руская)”;
- Андрон Сафія Сяргееўна, студэнтка 3 курса 1 групы спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.
Намінацыя “Празаічны твор (апавяданне, эсэ і інш.), напісаны пад уражаннем ад знаёмства з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа”
Дыплом 1 ступені –
- Макоўчык Настасся Іванаўна, студэнтка 3 курса 12 групы спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія (італьянская)”;
- Мурзіч Эльвіра Аляксандраўна, студэнтка 4 курса 1 групы спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.
Дыплом 2 ступені –
- Ісаенкава Карына Віктараўна, студэнтка 3 курса 13 групы спецыяльнасці “Славянская (польская) філалогія”;
- Кузьмянкова Надзея Ільінічна, студэнтка 4 курса 14 а групы спецыяльнасці “Славянская філалогія (беларуска-руская)”;
- Гай-Варонская Далія Андрэеўна, студэнтка 2 курса 8 групы спецыяльнасці “Рамана-германская філалогія (англійская).
Узнагароды былі ўручаны на ўрачыстай сустрэчы на кафедры. У цёплай і гасціннай атмасферы аўтары вершаў прачыталі свае работы, падзяліліся сваімі планамі на будучае. Сярод пераможцаў конкурса – як студэнты і магістранты факультэта, так і школьнікі. Прыемна было даведацца, што вучаніцы пасля заканчэння школы мараць паступіць на філалагічны факультэт БДУ!