22 верасня 2022 г. у рамках Тыдня беларускай мовы, а таксама ў адпаведнасці з планам мерапрыемстваў, прысвечаных 140-годдзю з дня нараджэння народнага паэта Беларусі Якуба Коласа, дацэнтам кафедры гісторыі беларускай літаратуры Ірына Шматковай было арганізавана наведванне Дзяржаўнага літаратурна-мемарыяльнага музея Якуба Коласа студэнтамі 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія”.
Студэнты з задавальненнем прынялі ўдзел у музейных занятках “Якой пуцінай вы пойдзеце, дні…”: жыццёвы і творчы шлях Якуба Коласа”, падчас якіх не толькі пазнаёміліся з музейнымі экспанатамі (рукапісамі, кнігамі, фотаздымкамі, асабістымі рэчамі і інш.), цікавымі фактамі, звязанымі з жыццёвым і творчым шляхам паэта, але і задалі шмат пытанняў музейнаму супрацоўніку, а таксама самі адказвалі на пытанні музейшчыка. У ходзе заняткаў асаблівае захапленне студэнтаў выклікала відэаінсталяцыя парка М. Горкага часоў Якуба Коласа, лядоўня, гараж з макетам аўтамабіля, а таксама магутныя дубы, якія Якуб Колас пасадзіў у гонар сваіх сыноў.
Хацелася б, каб уражанні, атрыманыя студэнтамі падчас наведвання музея, натхнілі іх да далейшага вывучэння творчасці класіка беларускай літаратуры.