Сэрвісы

Прэзентацыя кнігі Т.І. Шамякінай “Парадоксы времени, или Романтика советской науки”

15 кастрычніка 2015 г. у Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі адбылася прэзентацыя кнігі доктара філалагічных навук, прафесара, пісьменніцы Т.І. Шамякінай “Парадоксы времени, или Романтика советской науки”. Была наладжана вялікая выстава з кніг, публікацый Т.І. Шамякінай у зборніках і часопісах. Акрамя таго, на маніторы ішлі слайды, якія перадавалі атмасферу савецкай эпохі, чаму якраз у многім прысвечана кніга.
На прэзентацыі прысутнічалі супрацоўнікі выдавецтва “Чатыры чвэрці”, у якім выйшла кніга, супрацоўнікі бібліятэкі, пісьменнікі, калегі Т.І. Шамякінай па ўніверсітэту, студэнты.
Адкрыла імпрэзу намеснік дырэктара Нацыянальнай бібліятэкі па інфармацыйным рэсурсам Кузьмініч Таццяна Васільеўна.  Вяла рэй дырэктар выдавецтва “Чатыры чвэрці” Л.Ф. Анцух. Яна расказала пра работу выдавецтва і пра кнігу Т.І. Шамякінай, адзначыўшы выключную эрудыцыю аўтара і вельмі прыгожы стыль выкладання. У якасці своеасаблівага падарунка аўтару ад выдавецтва выступаў камерны хор “Класіка”, які толькі што атрымаў Гран-пры на Міжнародным фестывалі-конкурсе харавых спеваў у Чэнстахове (Рэспубліка Польшча). У выканнанні хора прагучалі беларуская, украінская, кубінская народныя песні, рэлігійнае песнапенне “Алілуйя”.
На прэзентацыі выступілі: сакратар Мінскай пісьменніцкай арганізацыі М.П. Пазнякоў; дацэнты У.А. Навумовіч і М.П. Кенька, студэнтка IVкурса аддзялення беларускай філалогіі БДУ Л. Басалыга. Усе яны адзначылі канцэптуальнасць, філасафічнасць, выдатныя навуковыя і мастацкія якасці кнігі навукова-папулярнага жанру.
У канцы імпрэзы выступіла аўтар – Таццяна Іванаўна Шамякіна, якая расказала пра гісторыю стварэння кнігі.
{gallery}2015-10-19{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.