17 лістапада 2015 г. на факультэце адбылася сустрэча выкладчыкаў і студэнтаў з рэдакцыяй літаратурна-мастацкага і грамадска-палітычнага часопіса “Нёман”, які ў бягучым годзе святкуе сваё 70-годдзе. Імпрэзу падрыхтавалі і правялі выкладчыкі кафедры беларускай літаратуры і культуры. У сустрэчы ўдзельнічалі ўсе супрацоўнікі рэдакцыі: галоўны рэдактар часопіса, намеснік дырэктара рэдакцыйна-выдавецкага дома “Звязда” Аляксей Чарота, намеснік галоўнага рэдактара вядомы паэт Уладзімір Мазго; загадчык аддзела прозы знакаміты пісьменнік Алег Ждан; загадчык аддзела сусветнай літаратуры папулярны празаік Анатоль Казлоў; загадчык аддзела паэзіі паэтка Наталля Капа. На сустрэчы прысутнічалі студэнты аддзяленняў беларускай, рамана-германскай, усходняй філалогіі. Супрацоўнікі рэдакцыі распавялі пра гісторыю часопіса, пра яго рэдактараў, пра найбольш прыкметныя публікацыі; чыталі вершы; адказвалі на шматлікія пытанні. Вяла імпрэзу загадчык кафедры беларускай літаратуры і культуры прафесар Т.І. Шамякіна.
{gallery}2015-11-19{/gallery}


BY

