Сэрвісы

Навуковыя чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка

Навуковыя чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння Андрэя Макаёнка
26 лістапада 2015 г. на філалагічным факультэце прайшлі навуковыя чытанні, прысвечаныя 95-годдзю з дня нараджэння выдатнага беларускага драматурга Андрэя Ягоравіча Макаёнка. Чытанні праводзіла кафедра беларускай літаратуры і культуры. Даклад пра творчасць А. Макаёнка прачытаў дацэнт кафедры У.А. Навумовіч. Прэзентацыю фотаздымкаў А. Макаёнка ў розныя перыяды яго жыцця і сцэн з яго п’ес пракаментавала загадчык кафедры прафесар Т.І. Шамякіна. Яна ж падзялілася ўспамінамі пра камедыёграфа, якога ведала вельмі добра. Пра сустрэчы з А. Макаёнкам расказала і старшы выкладчык Л.У. Карпава. Студэнтаў глыбока зацікавіла асоба і творчасць яркага чалавека і пісьменніка.
{gallery}2015-11-27{/gallery}
Image

Рэсурсы

Image
Image