27 лістапада 2015 г. на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае адкрыццё двух лінгафонных кабінетаў, абсталяваных пры падтрымцы Пасольства КНР. У цырымоніі прынялі ўдзел Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Кітайскай Народнай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь спадар Цуй Цімін, прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэмік Івашкевіч А.А., дэкан філалагічнага факультэта прафесар Роўда І.С., супрацоўнікі кафедры кітайскай філалогіі, студэнты спецыяльнасці “Усходняя філалогія”.
Лінгафонныя кабінеты разлічаны на 30 вучэбных месц і ўяўляюць сабой сістэму сучаснага мультымедыйнага абсталявання і праграмнага забеспячэння для навучання кітайскай мове. Адкрыццё лінгафонных кабінетаў, безумоўна, будзе садзейнічаць аптымізацыі адукацыйнага працэсу, павышэнню моўнай кампетэнцыі студэнтаў-сінолагаў філалагічнага факультэта БДУ, а таксама распаўсюджванню кітайскай мовы, літаратуры і культуры ў Беларусі.
{gallery}2015-11-27_1{/gallery}


BY

