Сэрвісы

Праграма тыдня беларускай мовы

Праграма тыдня беларускай мовы
19 лютага 2016 г., пятніца, 14.00- 16.00
(Беларуская дзяржаўная акадэмiя авiяцыi, ваенны факультэт)
Акцыя да Мiжнароднага дня роднай мовы з удзелам студэнтаў фiлалагiчнага факультэта БДУ: “Ад слова вырастаюць крылы...”.
 
22 лютага 2016 г., панядзелак, 12.45– 14.15
(аўд. 304)
Адкрыццё Тыдня беларускай мовы з удзелам рэктара Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта акадэміка С.У. Абламейкі, дэкана філалагічнага факультэта БДУ прафесара І.С. Роўды.
Літаратурна-музычная кампазіцыя “Слова роднае – вечнасці след...”
Да ўдзелу запрошаны:
Старшыня Міжнароднага камітэта славістаў, прафесар, першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктар філалагічных навук, член-карэспандэнт НАН А.А. Лукашанец.
Галоўны рэдактар часопіса “Вясёлка”, нязменны старшыня праўлення Беларускага дзіцячага фонду, член Нацыянальнай камісіі па правах дзіцяці, Ганаровы член Саюза пісьменнікаў Беларусі, член прэзідыума Саюза пісьменнікаў Беларусі, член Саюза журналістаў Беларусі, ініцыятар і пастаянны старшыня журы Усебеларускага фестывалю народнага гумару ў Аўцюках, Кавалер ордэна Францыска Скарыны, лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Беларусі, Літаратурнай прэміі імя Я. Маўра, “вясёлкаўскай” прэміі імя В. Віткі, прэміі А. Грына, прэміі Міжнародных асацыяцый дзіцячых фондаў У.С. Ліпскі.
Доктар філалагічных навук, прафесар, літаратуразнаўца, паэт, літаратурны крытык В.П. Рагойша.
Фальклорна-этнаграфiчны гурт фiлалагiчнага факультэта “Багач”.
Фальклорны калектыў “Мілавіца” Цэнтра дадатковай адукацыі дзяцей і моладзі “Ветразь” г. Мінска (мастацкі кіраўнік Марыя Снітко).
 
23 лютага 2016 г., аўторак, 11.15– 12.35
(аўд. 214)
Дзень беларускай філалогіі
Народная астраномія – забыты космас беларусаў
Госць – аўтар кнігі «Паміж небам і зямлёй: этнаастраномія» Цімафей Авілін, супрацоўнік НАН Беларусі, ДНУ Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры, спецыяліст у сферы этнаастраноміі.
Слухачы пазнаёмяцца з некаторымі элементамі народнай славянскай міфалогіі, звязанай з нябеснымі целамі і сузор’ямі, атрымаюць адказы на пытанні: Чаму трэба загадваць жаданне, калі ляціць зорка па небе? Як нашы продкі называлі зоркі, сузор’і, Млечны Шлях і адкуль такія назвы? Ці была славянская астралогія? і іншыя.

 
23 лютага 2016 г., аўторак, 17.25– 18.45
(аўд. 304)
(Савет маладых вучоных)
Беларуская інтэлектуальная гульня з удзелам студэнтаў БДУ.
 
24 лютага 2016 г., серада, 12.45– 14.15
(аўд. 304)
Інтэлектуальна-пазнавальная гульня “Філалогія і Я” з удзелам студэнтаў 1 курса спецыяльнасцей “Беларуская філалогія”, “Руская філалогія” і “Славянская філалогія”.
 
 
25 лютага 2016 г., чацвер, 12.45– 14.15
(аўд. 322)
Лінгвістычная гасцёўня
Публічная лекцыяпершага намесніка дырэктара па навуковай рабоце “Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры” Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі, доктара філалагічных навук, прафесара, члена-карэспандэнта НАН А.А. Лукашанца “Беларуская мова ў пачатку ХХІ стагоддзя: праблемы беларускамоўнай кампетэнцыі і адукацыі”.
 
26 лютага 2016 г., пятніца, 12.45– 14.15
(аўд. 47)
Дзень беларускага перакладу
Чорна-белае імгненне, або палітра перакладзенага слова…
Сустрэча з Міхасём Паўлавічам Кенькам, кандыдатам філалагічных навук, дацэнтам кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта; літаратуразнаўцам, перакладчыкам, экспертам па праблемах сучаснай беларускай літаратуры, параўнальнага літаратуразнаўства, тэорыі мастацкага перакладу; журналістам, сябрам Саюза журналістаў Беларусі і Саюза пісьменнікаў Беларусі.
Перакладае на беларускую мову з рускай, украінскай, польскай, славацкай, чэшскай, нямецкай моў, а таксама з беларускай на рускую. Пераклаў творы Г. Сянкевіча, Ю. Крашэўскага, В. Палянецкага, Э. Баса, А. Андрэева, Л. Вяжбіцкага і інш. аўтараў.
Image

Рэсурсы

Image
Image