Сэрвісы

Тыдзень роднай мовы

Тыдзень роднай мовы

21 лютага адбылося ўрачыстае адкрыццё Тыдня роднай мовы. З вітальнымі словамі выступілі прарэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта па вучэбнай рабоце і інтэрнацыяналізацыі адукацыі С.М. Ходзін, дэкан філалагічнага факультэта І.С. Роўда, намеснік дырэктара Нацыянальнага інстытута адукацыі па навукова-даследчай рабоце В.У. Зелянко, намеснік начальніка інфармацыйна-аналітычнага ўпраўлення Міністэрства інфармацыі Рэспублікі Беларусь Г.В. Гусакова, галоўны спецыяліст Галоўнага ўпраўлення агульнай сярэдняй, дашкольнай і спецыяльнай адукацыі Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь І.У. Булаўкіна, беларускі паэт, празаік, перакладчык В.А. Шніп, намеснік начальніка Ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі А.В. Ермаловіч.

Літаратурна-музычная кампазіцыя «У роднай мове – цэлы свет…» была прадстаўлена творчымі нумарамі студэнтаў і стажораў на мовах, якія прафесійна вывучаюцца на філалагічным факультэце. Свае творчыя здольнасці прадэманстравалі курсанты ваеннага факультэта Беларускай дзяржаўнай акадэміі авіяцыі, ансамбль «Жалейка», прадстаўнікі Рэспубліканскай гімназіі-каледжа пры Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі.

22 лютага ў традыцыйнай сустрэчы, прысвечанай беларускаму перакладу, прымеркавай да выдання тэкстаў Новага Запавета і Псалтыра ў перакладзе на сучасную беларускую мову, прынялі ўдзел прафесар І.А. Чарота і выкладчык-метадыст беларускай мовы і літаратуры, выдатнік народнай асветы Беларусі, супрацоўнік групы вучоных-філолагаў пры Мінскім касцёле Святога Сымона і Святой Алены па перакладзе рэлігійнай літаратуры на сучасную беларускую літаратурную мову В.К. Раманцэвіч. Студэнты філалагічнага факультэта прачыталі вершы народнага паэта Беларусі, эсэіста і перакладчыка Рыгора Барадуліна.

23 лютага ў інтэлектуальна-пазнавальнай гульні «Філалогія і Я» прынялі ўдзел студэнты 1 курсаў спецыяльнасцей «Беларуская філалогія», «Руская філалогія» і «Славянская філалогія». Адбыліся рэкламны, вітальны, паэтычны, граматычны, песенны і іншыя конкурсы, якія прадэманстравалі высокі крэатыўны і эўрыстычны патэнцыял першакурснікаў. Да ўдзельнікаў мерапрыемства з цёплымі словамі звярнуўся беларускі паэт, перакладчык і выкладчык Мікола Шабовіч, які прачытаў некалькі сваіх вершаў. Пераможцамі ў гульні стала каманда студэнтаў-першакурснікаў спецыяльнасці «Беларуская філалогія».

Ролі і значэнню кітайскай культуры ў Беларусі, узаемадзеянню кітайскай і беларускай моў было прысвечана мерапрыемства, якое прайшло 26 лютага. Намеснік дэкана, загадчык кафедры кітайскай філалогіі М.М. Хмяльніцкі адзначыў дасягненні кафедры ў галіне вывучэння кітайскай мовы і літаратуры. Выкладчыкі кафедры кітайскай філалогіі Г.С. Холева і В.В. Жукавец правялі прэзентацыю ўнікальнага гуртка “Дыялог”. Былі заслуханы пераклады на беларускую мову, прачытаныя студэнтамі-першакурснікамі. Выкладчыкі кафедры кітайскай філалогіі падзяліліся з прысутнымі трыма ўлюбёнымі іерогліфамі – 好 (добра), 春 (вясна) і 爱 (каханне). Гурток кітайскай каліграфіі “Цан Цзэ” прадставіла яго кіраўнік, выкладчык кітайскай мовы Фу Сюеін. Адказны сакратар часопіса «Полымя» Юлія Алейчанка прадставіла серыю кніг «Светлыя знакі. Паэты Кітая».

27 лютага ў межах Лінгвістычна-мастацка-дыскусійнай гасцёўні на тэму «Яны змаглі, а ТЫ зможаш?» арыгінальнымі ідэямі папулярызацыі беларускай мовы сярод моладзі падзяліўся сузаснавальнік камунікацыйнай кампаніі GBS Дзмітрый Гмыза.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.