2 снежня 2016 года на філалагічным факультэце прайшлі ХІV Шырмаўскія чытанні, якія традыцыйна ладзяцца кафедрай тэорыі літаратуры і вучэбна-навуковай лабараторыяй беларускага фальклору.
Сёлетняе пленарнае пасяджэнне Чытанняў было прысвечана юбілею вучня Рыгора Шырмы – Васілю Ліцьвінку. У снежні яму споўнілася б 75. Сваімі ўспамінамі пра калегу падзяліліся дэкан філалагічнага факультэта БДУ, д.ф.н., прафесар І.С.Роўда; д.ф.н., прафесар В.П.Рагойша; балетмайстар М.К.Котаў, журналіст Р. Гамзовіч. З навуковымі дакладамі выступілі загадчык кафедры тэорыі літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, д.ф.н., прафесар Т.І.Шамякіна (“Міфы масавай свядомасці і адукацыя”) і загадчык кафедры беларускай культуры і фалькларыстыкі філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, д.ф.н., прафесар В.С.Новак (“Традыцыі абрадавага фальклору Століншчыны”).
У канферэнцыі прынялі ўдзел выкладчыкі і навукоўцы, студэнты, магістранты і аспіранты з розных вну рэспублікі (філалагічны і гуманітарны факультэты БДУ, БДУКіМ, БДАМ, ГДУ імя Ф. Скарыны), а таксама з НАН Беларусі.
{gallery}2016-12-05{/gallery}


BY

