22 снежня адбылося стаўшае ўжо традыцыйным перадсвяточнае прадстаўленне «Мы Калядам заўжды рады!».
Фальклорна-этнаграфічны студэнцкі ансамбль «Багач» (мастацкі кіраўнік — старшыня Савета ГА "Саюз жанчын БДУ», д.ф.н. І.В. Казакова) павіншавала выкладчыкаў і студэнтаў з надыходзячымі святамі. Прадстаўлены імі народны абрад "Каляды" нікога не пакінуў абыякавым. І на філалагічным факультэце, і ва ўсіх іншых падраздзяленнях БДУ калядоўшчыкам заўсёды рады, іх заўсёды з нецярпеннем чакаюць і дораць ім салодкія падарункі! Калядная Каза пабадала ўсіх удзельнікаў і гледачоў прадстаўлення «на поспех, на шчасце, на долю», а значыць надыходзячы Новы год абавязкова будзе шчаслівым для студэнтаў, выкладчыкаў і ўсіх супрацоўнікаў БДУ!!!
{gallery}2016-12-26_1{/gallery}


BY

