Сэрвісы

Тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам

Тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам

26 красавіка 2018 г. на філалагічным факультэце быў арганізаваны тэлемост з Петразаводскім дзяржаўным універсітэтам і Паволжскім праваслаўным інстытутам (г. Тальяці) у рамках 70-й Усерасійскай (з міжнародным удзелам) навуковай канферэнцыі навучэнцаў і маладых навукоўцаў. У секцыі «Перакладазнаўства і параўнальная граматыка» з выкарыстаннем тэхналогіі Skype выступілі студэнты 5-га курса спецыяльнасці «Класічная філалогія» з дакладамі на наступныя тэмы: «Рускія і англійскія біблеізмы і іх арыгінальныя грэчаскія адпаведнікі (на матэрыяле Евангелля паводле Яна)» (Яўген Піпко), «Асаблівасці перакладу дзеяслоўна-імянных апісальных выразаў на рускую і англійскую мовы ў Евангеллі паводле Яна» (Аліна Ціханавіч) і «Ілюстрацыйныя прыклады сінекдахі і метаніміі ў грэчаскіх і рымскіх рыторыках» (Анастасія Шылава). Даклады выклікалі актыўнае абмеркаванне з боку ўсіх удзельнікаў і былі рэкамендаваны да друку ў электронным часопісе «Філалагічныя даследаванні» (ПетрДУ). Па выніках працы секцыі Анастасія Шылава заняла 2-е месца і атрымала дыплом II ступені, а Аліна Ціханавіч – 3-е месца і дыплом III ступені.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.