Сэрвісы

Педагогіка будучыні. Погляд з мінулага

22 красавіка на філалагічным факультэце прайшоў пашыраны семінар-кансультацыя, на якім з дакладам «Педагогіка будучыні. Погляд з мінулага» выступіла кандыдат філалагічных навук, дацэнт кафедры сацыяльна-гуманітарных дысцыплін ДУА «Інстытут пагранічнай службы Рэспублікі Беларусь» Марыя Вячаславаўна Шамякіна. На матэрыяле навукова-фантастычных твораў савецкага часу, а таксама прагнозах сацыёлагаў і філосафаў-футуролагаў другой паловы ХХ стагоддзя яна распавяла пра мастацкія і навуковыя ўяўленні сістэмы адукацыі будучыні, пра прагнозы, якія спраўдзіліся і не, а таксама адзначыла асаблівасці сучаснага інфармацыйнага грамадства.

Семінар арганізаваны ў межах працы Кансультацыйнага цэнтра па праблемах фальклору (кіраўнік Цэнтра – доктар філалагічных навук, прафесар Т.І. Шамякіна). Арганізатарамі мерапрыемства выступілі супрацоўнікі Вучэбна-навуковай лабараторыі беларускага фальклору і фалькларысты кафедры тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства.

На мерапрыемстве прысутнічалі студэнты, аспіранты і выкладчыкі філалагічнага факультэта.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.