Сэрвісы

ШКОЛА ЮНАГА ФІЛОЛАГА ПРАЦЯГВАЕ СВАЮ ПРАЦУ Ў ДЫСТАНЦЫЙНЫМ ФАРМАЦЕ

У сувязі з мерапрыемствамі, накіраванымі на зніжэнне распаўсюджвання каронавіруснай інфекцыі, праца Школы юнага філолага арганізавана ў аддаленым фармаце праз Інтэрнэт.

Школа юнага русіста запрашае на дыстанцыйныя заняткі (праз групу ў сацсетцы ВКонтакте і Skype). Рэгулярныя кансультацыі па філалагічных пытаннях; раз на два тыдні – заданні для самастойнага выканання і абмеркавання. Звязвайцеся з намі! Зуева Вольга Уладзіміраўна, + 37544 5161146 (мабільны, Viber), vk.com/id129583.

У школе юнага філолага-лінгвіста (беларусістыка) арганізавана рассылка матэрыялаў заняткаў з магчымасцю зваротнай сувязі. Звярнуцца з пытаннем можна да Назаранка Юліі Віктараўны, + 375291359459 (мабільны, Viber).

Школа юнага літаратуразнаўцы і фалькларыста праводзіць заняткі ў аддаленым рэжыме па электроннай пошце. Слухачам высылаюцца матэрыялы для самастойнага азнаямлення, заданні. Арганізаваны дыялог. Тэлефон для сувязі + 375173272176, + 37529296840884, Дзюкава Эла Юр’еўна.

У межах работы дадзенага кірунку Школы юнага філолага «Студыя літаратурнага блогінга» прыме ўдзел (у анлайн-рэжыме) ва ўстановачнай сесіі навуковых таварыстваў навучэнцаў Мінскай вобласці (секцыя «Філалогія»). 24 красавіка пройдзе вэбiнар (спасылка будзе даступная на нашым сайце). Падрабязная інфармацыя – Камлюк-Ярашэнка Людміла Віктараўна, +375295820069.

Школа юнага італьяніста ў супрацоўніцтве з Асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў (ANILS) запрашае дзяцей і падлеткаў на аддаленыя заняткі па італьянскай мове. https://www.lalezione.it/ru/bgu/

Заняткі ў Школе юных англістаў аднаўляюцца праз Skype і Zoom. Запісацца на заняткі можна па тэлефоне + 375295643707 (мабільны, Viber).

Школе юнага лацініста прапануе сваім слухачам e-mail-рассылку па тэмах заняткаў з матэрыяламі для самастойнага вывучэння і заданнямі.

Школа юнага германіста праводзіць заняткі ў дыстанцыйным рэжыме. Тэставыя заданні (ЦТ) і заданні для самастойнай працы будуць дасланы па электроннай пошце на электронны адрас. Па выніках выкананых школьнікамі заданняў будуць праведзены анлайн-кансультацыі (адзін раз на месяц). Катоўская Святлана Станіславаўна, + 375295073726.

Школа юнага кітаязнаўцы праводзіць заняткі ў аддаленым рэжыме праз электронную пошту з магчымасцю зваротнай сувязі (слухачам высылаюцца матэрыялы для самастойнага азнаямлення).  Магчымыя кансультацыі праз сацыяльныя сеткі Вконтакте, мабільны дадатак Viber.  Бліжэйшыя тэмы: "Традыцыйныя кітайскія святы","Кітайскія сучасныя тэхналогіі". Запіс на заняткі па тэлефоне: + 37544 5734481, Жукавец Вераніка Вячаславаўна.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.