Творчае аб’яднанне «Педагагічная майстэрня» кафедры раманскага мовазнаўства ў супрацоўніцтве з асацыяцыяй выкладчыкаў замежных моў ва Усходняй Еўропе (ANILSEST) аб’яўляе набор на бясплатнае двухмесячнае навучанне па сучасных тэхналогіях выкладання італьянскай мовы на базе філалагічнага факультэта.
Экспертамі гэтага курса выступяць Алеся Аляксандраўна Панцялеенка, загадчыца кафедры раманскага мовазнаўства, П’ер Паола Беттоні, старшыня ANILSEST, і Крысціна Ск’явон, міністэрскі лектар, загадчыца аддзела Культуры і Друку Пасольства Італіі ў Мінску. У структуру курса ўваходзяць тэарэтычныя заняткі і практыка выкладання са школьнікамі. Удзельнікі праекта атрымаюць магчымасць будаваць аргументацыю сваіх педагагічных рашэнняў разам з экспертамі праекта. Выкладанне на рускай і італьянскай мовах у вочным і дыстанцыйным фарматах. Набор кандыдатаў адбываецца на конкурснай аснове. Удзельнікам праекта будзе выдадзены адпаведны сертыфікат.
Запісацца для ўдзелу ў праекце неабходна да 25.03.2021 тут


BY 
