27 кастрычніка на філалагічным факультэце будзе арганізаваны выязны пункт вакцынацыі (ад 33-й Гарадской студэнцкай паліклінікі).
У наяўнасці – два віды вакцын:
1) вакцына «Спутнік Лайт» (аднаэтапная);
2) вакцына Гам-КОВІД-Вак («Спутнік V») (двухэтапная).
Для замежных студэнтаў вакцынацыя «Спутнік Лайт» праводзіцца бясплатна!
Гам-КОВІД-Вак («Спутнік V») – платна.
Магчыма атрыманне сертыфіката аб праходжанні вакцынацыі (платна).
Па ўсіх пытаннях звяртацца да старшыні Прафбюро студэнтаў філалагічнага факультэта Дзіяны Петух.