Сэрвісы

Рэспубліканскі семінар «Навукова-даследчая дзейнасць школьнікаў па рускай мове і літаратуры»

5 лістапада на філалагічным факультэце БДУ кафедрай рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры быў праведзены рэспубліканскі семінар «Навукова-даследчая дзейнасць школьнікаў па рускай мове і літаратуры», у якім прынялі ўдзел у вочна-дыстанцыйным фармаце больш за 60 педагогаў-славеснікаў устаноў агульнай сярэдняй і сярэдняй спецыяльнай адукацыі з Брэсцкай, Гродзенскай, Мінскай і Магілёўскай абласцей, а таксама горада Мінска.

Намеснік дэкана філалагічнага факультэта па навуковай рабоце Мальцэвіч Таццяна Васільеўна распавяла пра гісторыю станаўлення філалагічнага факультэта і падкрэсліла значнасць навукова-даследчай дзейнасці школьнікаў, якая з'яўляецца першым крокам да адкрыццяў. Загадчыца кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Рубанік Таццяна Уладзіміраўна выказала ўпэўненасць у тым, што вучні, якія ўдзельнічаюць у навукова-практычных даследаваннях, – гэта матываваныя і філалагічна адораныя маладыя людзі, патэнцыйныя абітурыенты філфака. Яны могуць раскрыць свае таленты, даведацца шмат цікавага, атрымаць кансультацыі спецыялістаў вышэйшай школы і вызначыцца з выбарам сваёй прафесіі і ў Школе юнага філолага, якая працуе на філалагічным факультэце БДУ.

Дацэнт Саніковіч Ірына Міхайлаўна – асноўны лектар мерапрыемства –прааналізавала наступныя пытанні падрыхтоўкі школьнікамі навуковых даследаванняў па рускай філалогіі:

  • патрабаванні да афармлення навуковага даследавання;
  • структура і змест навуковых работ навучэнцаў;
  • крытэрыі ацэнкі навукова-даследчых работ;
  • тыповыя недахопы даследаванняў навучэнцаў;
  • асноўныя напрамкі лінгвістычных даследаванняў;
  • тыпалогія літаратуразнаўчых даследаванняў;
  • прадстаўленне навуковых работ на конкурсах (канферэнцыях).

IMG 007b7df0baf994fd094cfc46c10a5cca V

Image

Рэсурсы

Image
Image