Сэрвісы

Урачыстае адкрыццё навагодняй ёлкі на філалагічным факультэце

17 снежня 2021 года ў холе побач з дэканатам адбылося ўрачыстае адкрыццё навагодняй ёлкі філалагічнага факультэта БДУ.

У мерапрыемстве прынялі ўдзел прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях БДУ Іван Іванавіч Янушэвіч, супрацоўнікі і студэнцкі актыў факультэта.

Дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Аляксандравіч Важнік павіншаваў усіх прысутных з надыходзячымі святамі і запаліў святочныя на навагодняй ёлцы.

Галоўнымі героямі мерапрыемства сталі нашы першакурснікі. Сёлета яны падрыхтавалі ўнікальныя ёлачныя цацкі, на якіх адлюстравалі атмасферу абранай імі спецыяльнасці. Пераможцам конкурсу стаў шар ад студэнтаў спецыяльнасці «Усходняя філалогія». Другое і трэцяе месца занялі студэнты спецыяльнасцей «Беларуская філалогія» і «Руская філалогія».

Святочны дызайн дапоўнілі фотаздымкі яркіх момантаў з жыцця факультэта.

Адкрыццё ёлкі на філалагічным факультэце першакурснікамі плануецца зрабіць традыцыяй.

5 (1)

1 (5)

2 (6)

3 (3)

IMG 20211218 141731 922

IMG 20211218 135713 893

Image

Рэсурсы

Image
Image