Сэрвісы

Прафесар Мікалай Рыгоравіч Прыгодзіч атрымаў дзяржаўную ўзнагароду

Напярэдадні Новага года ў Палацы Рэспублікі прэм’ер-міністр Беларусі Раман Галоўчанка ўручыў дзяржаўныя ўзнагароды лепшым прадстаўнікам вытворчасці, медыцыны, навукі і культуры краіны (БЕЛТА). За шматгадовую плённую навукова-педагагічную дзейнасць, значны асабісты ўклад у падрыхтоўку высокакваліфікаваных спецыялістаў і ў сувязі са 100-годдзем з дня заснавання Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта Падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Р. Лукашэнкі і каштоўным падарункам адзначана праца загадчыка кафедры беларускага мовазнаўства прафесара Мікалая Рыгоравіча Прыгодзіча.

Віншуем!

Фота БЕЛТА:

000022 562F54D10CF5E1A7432587B5002F7377 217263 (1)

белта пригодич

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.