10 лютага на філалагічным факультэце адбылася дыялогавая пляцоўка, прысвечаная праекту змен і дапаўненняў у Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь.
Экспертам выступіў дэкан юрыдычнага факультэта БДУ Андрэй Шыдлоўскі.
У абмеркаванні пытанняў канстытуцыйнай рэформы прынялі ўдзел: дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік, загадчыкі кафедр, куратары навучальных груп і лідары студэнцкіх арганізацый факультэта.
Асаблівая ўвага была ўдзелена пытанню статусу беларускай і рускай моў у якасці дзяржаўных у Праекце Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь.
Прысутныя падкрэслілі важнасць удзелу кожнага грамадзяніна ў рэспубліканскім рэферэндуме.





BY 
