23 лютага 2022 г. Прэзідыум Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь прысудзіў вучоную ступень доктара педагагічных навук дацэнту кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Таяноўскай Ірыне Уладзіміраўне. Тэма дысертацыі: «Эўрыстычна арыентаваная лінгваметадычная сістэма развіцця вучэбна-камунікатыўнай тэкстаўтваральнай кампетэнцыі вучняў (5–11 класы)». Навуковы кансультант – рэктар Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта, доктар педагагічных навук, прафесар Кароль Андрэй Дзмітрыевіч.
Публічная абарона дысертацыі праходзіла 15 кастрычніка 2021 года на пасяджэнні савета па абароне дысертацый Д 02.23.01 пры навукова-метадычнай установе «Нацыянальны інстытут адукацыі» Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь.
Сардэчна віншуем Ірыну Уладзіміраўну Таяноўскую і яе навуковага кансультанта прафесара Андрэя Дзмітрыевіча Караля з прысуджэннем Таяноўскай І. У. вучонай ступені доктара педагагічных навук. Жадаем здароўя і дабрабыту, творчых поспехаў, крэатыўных ідэй і новых навуковых адкрыццяў.


BY 
