Сэрвісы

Навуковая канферэнцыя «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце»

У межах «Тыдня роднай мовы» з 28 лютага па 1 сакавіка 2022 года кафедрай замежнай літаратуры праводзілася навуковая канферэнцыя «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце», у якой прынялі ўдзел студэнты рамана-германскай, славянскай (чэшскай) і беларускай філалогій i магiстранты. Дакладчыкі звярталіся да розных кампанентаў мастацкага тэксту (канцэпцыя асобы, жанравая своеасаблівасць, вобразная сістэма, наратыў, хранатоп). Былі прадстаўлены тры напрамкі: беларуская літаратура, кампаратыўныя даследаванні беларускай літаратуры і замежная літаратура ў беларускіх перакладах. Усе выступоўцы з’яўляюцца ўдзельнікамі СНДЛ «Нацыянальнае і ўніверсальнае ў сусветнай літаратуры». Шэраг дакладаў быў падрыхтаваны за кошт гранта Міністэрства адукацыі РБ у межах правядзення даследаванняў па тэме «Нацыягенез і міфатворчасць у мастацкай літаратуры ў кантэксце дыскурсіўных практык ХІХ – ХХІ стагоддзяў» (Я. Аляксеенка, Ю. Афанасьева, А. Карпіевіч). 

Даклады ўдзельнікаў канферэнцыі будуць апублікаваны ў выглядзе артыкулаў і тэзісаў.

Image

Рэсурсы

Image
Image