Сэрвісы

ПРЭЗЕНТАЦЫЯ ЛІТАРАТУРНАГА АЛЬМАНАХА «АЛЬТАНКА»

28 лютага адбылася творчая імпрэза «Паэтычны подых вясны», якую зладзілі літаратурны гурток «Альтанка» і кафедра гісторыі беларускай літаратуры. Прысвечана яна была найперш выхаду другога выпуску літаратурнага альманаха «Альтанка» (Мінск, 2021, 107 с.).

Напачатку аўтараў альманаха і гасцей імпрэзы цёпла прывітала намеснік дэкана філалагічнага факультэта В. П. Крычко. Яна нагадала пра тое, як ствараўся літгурток «Альтанка» на чале з Ірынай Эрнстаўнай Багдановіч, назвала імёны яркіх творчых студэнтаў, якія ў хуткім часе сталі пісьменнікамі. Потым выступіў загадчык кафедры гісторыі беларускай літаратуры і кіраўнік гуртка «Альтанка» А. І. Бельскі, які запыніўся на ўніверсітэцкіх літаратурных традыцыях, згадаў легендарнае літаб’яднанне «Узлёт» і яго кіраўніка прафесара А. А. Лойку, адзначыў, што філфак як раней, так цяпер адыгрывае ролю кузніцы па падрыхтоўцы літаратурных кадраў.

Чаканым і цікавым стала выступленне рэдактара аддзела паэзіі часопіса «Маладосць», выпускніцы філфака БДУ Ю. А. Алейчанка. Яна азнаёміла з рэдакцыйнай стратэгіяй і планамі літаратурнага выдання, запрасіла студэнтаў да творчага супрацоўніцтва, а яшчэ прачытала ўласныя вершы. Рэдакцыя «Маладосці» чакае не толькі паэтычныя творы, але і прозу, крытычныя артыкулы, рэцэнзіі.

А потым натхнёна чыталі вершы аўтары альманаха Паліна Басалыга, Дар’я Вячэрка, Кацярына Семенас, Дар’я Талалаева, Вікторыя Чарнуха, Марыя Шкляр і інш.

У канцы сустрэчы А. І. Бельскі нагадаў, што цяпер на кафедры гісторыі беларускай літаратуры рыхтуецца другі выпуск навуковага і літаратурнага альманаха «Маладая плынь». Творы (артыкулы, рэцэнзіі, вершы) можна прыносіць у раздрукаваным выглядзе на кафедру (каб. 56) або дасылаць на адрас кафедральнай электроннай пошты: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

00000001 (1)

IMG 8982

IMG 9036

IMG 9044

IMG 9049

IMG 9050

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.