Сэрвісы

Х МІЖНАРОДНАЯ НАВУКОВАЯ КАНФЕРЭНЦЫЯ «МОВА – ЛІТАРАТУРА – КУЛЬТУРА»

29–30 верасня 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца Х Міжнародная навуковая канферэнцыя «Мова – Літаратура – Культура», прысвечаная 140-годдзю з дня нараджэння народных паэтаў Беларусі Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Форма правядзення – вочная, але ў выпадку неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыі фармат канферэнцыі можа быць пераведзены часткова ў завочна-дыстанцыйную форму.

Запрашаем навуковых супрацоўнікаў, выкладчыкаў, аспірантаў, магістрантаў прыняць удзел у канферэнцыі. Для ўдзелу ў канферэнцыі неабходна па адрасе Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript. (з пазнакай Канферэнцыя – 2022) да 19.09.2022 г. даслаць у аргкамітэт заяўку і тэкст даклада. Па выніках канферэнцыі плануецца выданне зборніка навуковых артыкулаў, электронны варыянт якога будзе размешчаны ў Электроннай бібліятэцы БДУ.

Спадзяёмся, што канферэнцыя стане пляцоўкай для абмену вопытам даследчыкаў-філолагаў у галіне беларускага літаратуразнаўства і мовазнаўства, будзе спрыяць развіццю і ўмацаванню навуковых кантактаў.

З інфармацыйным лістом можна азнаёміцца тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.