У Год гістарычнай памяці Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт праводзіць сярод студэнтаў Міжнародны конкурс відэапраектаў «Этот День Победы...», прысвечаны 77-й гадавіне Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941–1945 гг.
Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты вышэйшых навучальных устаноў Рэспублікі Беларусь і замежных краін. Прымаюцца індывідуальныя або калектыўныя работы (не больш за тры аўтары). Конкурс праводзіцца ў завочным фармаце.
Для ўдзелу ў конкурсе трэба да 3 мая 2022 года падаць на электронны адрас аргкамітэта
Падвядзенне вынікаў конкурсу адбудзецца 6 мая. Журы вызначае пераможцаў у дзевяці намінацыях:
✔ "Лепшае гістарычнае даследаванне";
✔ «Самы патрыятычны відэапраект»;
✔ "Лепшы музычны відэапраект";
✔ "Лепшы паэтычны відэапраект";
✔ «Лепшы празаічны відэапраект»;
✔ "Лепшы драматургічны відэапраект";
✔ «Самае прафесійнае відэа»;
✔ «Самае эмацыянальнае відэа»;
✔ «Самае крэатыўнае відэа».
Пераможцы ўзнагароджваюцца памятнымі дыпломамі. Вынікі конкурсу і работы пераможцаў размяшчаюцца на афіцыйным сайце конкурсу і сайце філалагічнага факультэта.
Падрабязная інфармацыя прадстаўлена на сайце конкурсу: https://sites.google.com/view/bsu-victory-day.