«Автора – на сцену!»: сустрэча з Уладай Альхоўскай

7 красавіка 2022 года на філалагічным факультэце адбылася творчая сустрэча з маладым беларускім празаікам, драматургам і сцэнарыстам – Уладай Альхоўскай, лаўрэатам прэстыжных Міжнародных конкурсаў («Автора — на сцену!», «Время драмы, 2019, зима», «Монодрама 2019» и др.). 

Арганізатарам сустрэчы выступіла прафесар кафедры рускай літаратуры Святлана Якаўлеўна Ганчарова-Грабоўская. У рамках спецкурса па сучаснай драматургіі Святлана Якаўлеўна правяла міні-лекцыю аб творчасці Улады Альхоўскай. Асаблівая ўвага была нададзена праблематыцы яе твораў, іх жанрава-стылявой спецыфіцы і аўтарскай індывідуальнасці.

Улада расказала аб тым, як стала пісьменніцай, падзялілася таямніцамі сваёй творчай лабараторыі.

На мерапрыемстве прысутнічалі выкладчыкі кафедры рускай літаратуры і яе загадчык – Людміла Леанідаўна Аўдзейчык. Студэнты таксама прынялі актыўны ўдзел у абмеркаванні і выказалі жаданне аб новай сустрэчы.

 Ольховская встреча 1

Ольховская встреча 2

Ольховская встреча 3