Сэрвісы

«КУПАЛА І КОЛАС, ВЫ НАС ГАДАВАЛІ…»: КОНКУРС НАВУКОВЫХ І ТВОРЧЫХ РАБОТ

Кафедра гісторыі беларускай літаратуры абвяшчае конкурс навуковых и творчых прац «Купала і Колас, вы нас гадавалі…», прысвечаны 140-годдзю з дня нараджэння Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Да ўдзелу ў літаратурным конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта БДУ.

Конкурс праводзіцца ў наступных намінацыях:

  • навуковая работа па вывучэнні жыцця і творчасці Янкі Купалы і Якуба Коласа;
  • паэтычны твор (верш, паэма і інш.), для напісання якога крыніцай натхнення стала паэзія Янкі Купалы і Якуба Коласа;
  • празаічны твор (апавяданне, эсэ і інш.), напісаны пад уражаннем ад знаёмства з творчасцю Янкі Купалы і Якуба Коласа.

Вынікі конкурсу падвядзе спецыяльна створанае журы (да 15.11.2022 г.).

Пераможцы будуць узнагароджаны на святочным мерапрыемстве, прысвечаным 140-годдзю з дня нараджэння Якуба Коласа.

Лепшыя творы будуць надрукаваны ў літаратурным альманаху «Маладая плынь».

Навуковыя і творчыя работы дасылаюцца на электронны адрас кафедры гісторыі беларускай літаратуры: Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.

З умовамі конкурсу можна азнаёміцца тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.