Сэрвісы

Юбілейнае мерапрыемства ў гонар прафесара Вячаслава Рагойшы

10 чэрвеня 2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбудзецца навукова-практычны семінар «В.П.Рагойша – педагог, вучоны, пісьменнік», прысвечаны 80-годдзю з дня нараджэння і 55-годдзю навукова-педагагічнай дзейнасці выдатнага беларускага вучонага, педагога, грамадскага дзеяча, пісьменніка Вячаслава Пятровіча Рагойшы. Семінар уключаны ў План навуковых мерапрыемстваў БДУ на 2022 год.

Праграма семінара складаецца з дзвюх частак. Першая частка – урачыстае адкрыццё, на якое запрошаны афіцыйныя асобы, калегі, сябры і вучні юбіляра. У другой частцы будуць працаваць тры секцыі: секцыя 1 «Роля прафесара В. П. Рагойшы ў развіцці вышэйшай і сярэдняй адукацыі» (старшыня – прафесар І. Ф. Штэйнер, загадчык кафедры беларускай літаратуры філалагічнага факультэта ГДУ імя Ф. Скарыны, доктар філалагічных навук), секцыя 2 «Актуальныя праблемы літаратуразнаўства ў кантэксце навуковых даследаванняў В. П. Рагойшы» (старшыня – прафесар Т. Я. Камароўская, прафесар кафедры беларускай і замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДПУ імя М. Танка, доктар філалагічных навук), секцыя 3 «В. П. Рагойша як крытык, публіцыст, перакладчык, паэт» (старшыня – прафесар Л. Д. Сінькова, прафесар кафедры гісторыі беларускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ, доктар філалагічных навук).

Пасля працы секцый плануецца падвядзенне вынікаў семінара.

Запрашаем ўсіх зацікаўленых далучыцца да юбілейнага мерапрыемства ў гонар прафесара Вячаслава Пятровіча Рагойшы!

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.