3 верасня 2022 года ў Добрушы на свяце “ХХІХ Дзень беларускага пісьменства” адбылося ўручэнне «Нацыянальнай літаратурнай прэміі» за 2021 год.
Пераможцамі рэспубліканскага конкурсу ў намінацыях «Лепшы твор драматургіі» і «Лепшы твор літаратурнай крытыкі і літаратуразнаўства» сталі Анатоль Андрэеў і Ігар Запрудскі, дзейнасць якіх непасрэдна звязана з філалагічным факультэтам БДУ.
Прафесар Анатоль Андрэеў, які шмат гадоў прапрацаваў на факультэце (кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства), цяпер жыве ў Маскве, але актыўна падтрымлівае сувязі з Беларуссю. Ён атрымаў высокую ўзнагароду за зборнік п’ес “Галоўныя словы для каханай жанчыны” («Главные слова для любимой женщины»).
Дацэнт Ігар Запрудскі, дактарант кафедры гісторыі беларускай літаратуры БДУ, атрымаў узнагароду за кнігу «Беларуская літаратура і культура ХІХ стагоддзя: асаблівасці развіцця і актуальныя пытанні даследавання».
Філалагічны факультэт БДУ з’яўляецца Alma Mater і для Алеся Бадака («Лепшы твор паэзіі» за зборнік «Уладар ветру»), і Алеся Жука («Лепшы твор для дзяцей і юнацтва» за кнігу «Лаві зайца»).
Падрабязней тут





BY

