Студэнты філалагічнага факультэта прынялі ўдзел у акцыі “Чытаем Максіма Танка разам”. Мерапрыемства прымеркавана да 110-годдзя з дня нараджэння народнага паэта Беларусі і Дня народнага адзінства; арганізавана кафедрай гісторыі беларускай літаратуры ў рамках Тыдня роднай мовы.
Студэнты пасля азнаямлення з прэзентацыяй “Жыццёвы і творчы шлях Максіма Танка”, прадстаўленай дацэнтам кафедры І.І. Шматковай, з захапленнем дэкламавалі вершы. Творы былі абраны студэнтамі самастойна, кожны выступоўца абгрунтаваў свой выбар. Надзіва надзённа гучалі радкі паэта, што яшчэ раз пацвярджае – “Класіка жыве вечна!”







BY

