20 верасня 2022 г. у рамках Тыдня роднай мовы кафедра гісторыі беларускай літаратуры арганізавала творчую сустрэчу студэнтаў філалагічнага факультэта з членам Саюза пісьменнікаў Беларусі лаўрэаткай літаратурных конкурсаў “Славянскі калейдаскоп”, “Першацвет”, “Сузор’е духоўнасці” і інш. маладой паэткай Кацярынай Роўдай.
Выпускніца нашага факультэта была радая выступіць у родных сценах, дзе яе з задавальненнем слухалі будучыя філолагі, натхняліся яенымі вершамі і талентам. Кацярына расказала пра свой творчы шлях, у поўнай цішыні пачытала свае вершы, кожны з якіх зацікаўленая аўдыторыя сустракала апладысментамі. Змястоўныя пытанні сыпаліся адно за другім: пра натхненне, пра асобу творцы, пра нараджэнне верша і крытэрыі мастацкасці твора, пра тое, як стаць членам Саюза пісьменнікаў Беларусі…
Жадаючыя маглі пагартаць зборнікі Кацярыны "Водар белага налiву" (2016) і "Паэтычныя КаРункi" (2019), шматлікія часопісы і калектыўныя зборнікі з вершамі паэтэсы, сфатаграфаваца з жывой легендай і распытаць пра яеныя старонкі ў сацыяльных сетках, каб пазнаёміццца бліжэй і, магчыма, атрымаць водгукі ўжо больш абазнанага чалавека на свае першыя творы. Некаторыя фатаграфавалі вершы, каб вывучыць іх на памяць:
Ад усёй душы удзячна Богу,
Што і я – студэнтка БДУ,
Што прыйшла да вернага парога,
Ад якога па жыцці пайду.
На найлепшай сёння ў свеце мове —
Прыгажэйшай проста не знайсці! —
Я жадаю роднай установе
Развівацца!
Працвітаць!
Расці!
Ад студэнтаў і да рэктарата
Зычу ўсім я радасці, дабра,
Жыць шчасліва, весела, багата!
БДУ! Ура! Ура! Ура!!!!!!!!!!









BY 
