Сэрвісы

Адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту

Адрасы прадуктыўнага педагагічнага вопыту

У рамках Тыдня роднай мовы кафедра рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры філалагічнага факультэта БДУ дзеліцца адрасам прадуктыўнага педагагічнага вопыту.

Сілюк 

Сілюк Нона Уладзіміраўна, настаўнік беларускай мовы і літаратуры кваліфікацыйнай катэгорыі “настаўнік-метадыст” дзяржаўнай установы адукацыі  “Юрацішкаўская сярэдняя школа Іўеўскага раёна” Гродзенскай вобласці.

Суперфіналіст абласнога этапу конкурсу прафесійнага майстэрства “Настаўнік года Рэспублікі Беларусь” (2004); пераможца сумеснага конкурсу “Настаўнік года беларускай мовы і літаратуры” сярод выкладчыкаў Гродзенскай вобласці і Падляскага ваяводства (2004); прызёр рэспубліканскага конкурсу “Камп’ютар. Адукацыя. Інтэрнэт” (2014);  прызёр абласнога конкурсу “ІТ-майстар” (2022); удзельніца міжнароднага дыстанцыйнага конкурсу вэб-квэстаў (2021), фестывалю “Інавацыйная школа: сёння, заўтра” (Гродна, 2021). Працавала ў складзе рабочых груп НМУ “Нацыянальны інстытут адукацыі” Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь, ДУА “Акадэмія паслядыпломнай адукацыі”.

Вучні Н. У. Сілюк станавіліся пераможцамі рэспубліканскай прадметнай алімпіяды (2009, 2010, 2011), паказвалі высокія вынікі на ЦТ (у тым ліку, 100-бальны вынік у 2018 г.), былі пераможцамі шматлікіх творчых конкурсаў на раённым і абласным узроўнях.

 

Вучоба ў БДУ: 1985–1990 гг.

Педагагічны стаж: 31 год.

Аўтар электронных адукацыйных рэсурсаў:

“ЛІТАРАтУРА.BY” https://sites.google.com/site/litaraturaby/

“ВІЗАВІ” http://vizavi.by.tilda.ws/,

блога “РазМОВА” https://razmowa.blogspot.com/.

 

Аўтар дапаможнікаў для настаўнікаў:

Сілюк, Н. У. Працуем з тэкстам на ўроках беларускай мовы ў 5 класе. / Н. У. Сілюк.  – Мазыр: Выснова, 2019.– 28 с.

Сілюк, Н. У. Працуем з тэкстам на ўроках беларускай мовы ў 6 класе. / Н. У. Сілюк. – Мазыр: Выснова, 2019.– 39 с.

Н. У. Сілюк актыўна выступае на раённых, абласных і рэспубліканскіх семінарах і павышэннях кваліфікацыі па наступных тэмах: “Выкарыстанне ЭСН для фарміравання камунікатыўных кампетэнцый вучняў на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, “Эфектыўнае выкарыстанне аўтарскіх электронных адукацыйных рэсурсаў”, “Выкарыстанне вэб-квэст тэхналогіі ў рабоце настаўніка-прадметніка”, “Эфектыўны вопыт выкладання вучэбных прадметаў “Беларуская мова”, “Беларуская літаратура” ва ўмовах профільнага навучання”, “Фарміраванне інфармацыйна-камунікатыўных кампетэнцый настаўнікаў беларускай мовы і літаратуры”, “Працуем з тэкстам на ўроках беларускай мовы”, “Арганізацыя сеткавага ўзаемадзеяння з вучнямі”, “Кампетэнтнасна-арыентаваныя заданні на ўроках беларускай мовы і літаратуры”, “Актывізацыя вучэбна-пазнавальнай дзейнасці  вучняў сродкамі  online-узаемадзеяння на ўроках беларускай мовы і літаратуры”.

c53a12d00f991cbab700448d472a81c9

20191210 123311

БЛІЦ-ІНТЭРВ’Ю

- Калі Вы сталі працаваць настаўнікам?

- Пасля заканчэння БДУ адразу прыйшла ў школу. Настаўнікам працую каля 30 гадоў і лічу, што адзін з найлепшых спосабаў не расчаравацца ў сваёй прафесіі – гэта старацца ўвесь час удасканальваць сваю справу, шукаць, эксперыментаваць, імкнуцца быць сучасным, цікавым для сваіх вучняў.

- Што можа падштурхнуць вучня да актыўнай вучобы?

- Усё пачынаецца з цікавасці. Ёсць цікавасць – з’яўляецца жаданне, матывацыя; ёсць матывацыя – будзе вынік.

- Якімі павінны быць, на Ваш погляд, сучасныя настаўнікі?

- Мы заўсёды павінны заставацца маладымі ў сваёй працы – крочыць у нагу з часам, не спыняцца на дасягнутым, заўсёды быць у пошуку новых формаў арганізацыі вучэбнай дзейнасці. У свеце, які становіцца ўсё больш залежным ад інфармацыйных тэхналогій, настаўнік павінен быць кампетэнтным ў шматлікіх пытаннях. Настаўнік мусіць умець карыстацца магчымасцямі сацыяльных сетак, эфектыўна шукаць патрэбную інфармацыю, ствараць мультымедыйныя пляцоўкі для свайго класа (сайты, блогі), распрацоўваць, рэдагаваць і распаўсюджваць электронныя дыдактычныя матэрыялы.

- Якога настаўніка можна назваць паспяховым?

- Сёння паспяховы настаўнік – гэта настаўнік, які рухаецца наперад і адаптуецца да новага. Пераканана, што сучасны педагог павінен быць упэўненым і адкрытым для новых ідэй, знаходзіцца ў пастаянным пошуку цікавых падыходаў і незвычайных формаў, энергічным і мабільным.

І галоўнае, несці дзецям радасць ад навучання!

Фрагмент урока:

Image

Рэсурсы

Image
Image