06-07 кастрычніка 2022 года гуманітарыі з Беларусі і бліжняга замежжа сабраліся на філалагічным факультэце БДУ, каб пагрузіцца ў абмеркаванне дзіцячай літаратуры. Арганізатарам канферэнцыі выступіла кафедра рускай літаратуры.
У ходзе міжнароднай навуковай канферэнцыі “Дзіцячая літаратура на сучасным этапе: да 140-годдзя К.І. Чукоўскага” абмяркоўваліся самыя разнастайныя тэмы, звязаныя з дзіцячай літаратурай: ад дзіцячага фальклору да навінак сучаснай літаратуры для дзяцей і падлеткаў, ад паэзіі і калядных апавяданняў да фэнтэзі і вестэрнаў, ад рэфлексіі дзіцяча-бацькоўскіх адносін да аналізу інтэртэкстуальнасці, інтэрмедыяльнасці і інклюзіўнасці.
З нагоды канферэнцыі сумесна з бібліятэкай БДУ быў арганізаваны стэнд з дзіцячымі кнігамі «Дзіцячая літаратура сёння». Прайшоў ў студэнцкай аўдыторыі і ўнікальны аўтарскі майстар-клас «Нырнем у кніжку», які правяла спецыяліст па дзіцячай літаратуры з Масквы Еўдакія Варакіна.
7 кастрычніка адбылася сустрэча студэнтаў факультэта з пісьменнікам і рэжысёрам, аўтарам пакуль адзінай у Беларусі інклюзіўнай кнігі казак «Аўтыліус» – Мілай Пархац. На занятку «Шлях да інклюзіі (узаемаадносіны грамадства і людзей з асаблівасцямі на прыкладах казак і не толькі)» была пазначана праблема не проста востраактуальная, але і неабходная ў плане фарміравання інклюзіўнага мыслення, якое абвяшчае безумоўную каштоўнасць кожнага чалавека. Таксама студэнтам быў паказаны мастацкі кароткаметражны фільм «Абібу», зняты Мілай Пархац па матывах сваіх твораў.
Падвядзенне вынікаў канферэнцыі толькі пацвердзіла ўзрастаючую цікавасць да праблем даследавання дзіцячай літаратуры і неабходнасць іх сумеснага абмеркавання.






BY

