Сэрвісы

Вучымся выкладаць беларускую мову

Вучымся выкладаць беларускую мову

Методыка выкладання беларускай мовы практыка-арыентаваная навука. Выкладанне гэтага прадмета патрабуе цеснай сувязі з установамі адукацыі.

10 кастрычніка практычныя заняткі студэнтаў 2 курса спецыяльнасці “Беларуская філалогія” па тэме “Сучасны ўрок беларускай мовы” праводзіліся ва УА “Мінская дзяржаўная гімназія-каледж мастацтваў”. МДГКМ – адна са старэйшых навучальнх устаноў, якая мае свае традыцыі, славіцца педагагічным калектывам, багатым арсенаналам сродкаў навучання.

Студэнты-другакурснікі прысутнічалі на ўроках беларускай мовы, якія праводзілі настаўніцы Караліна Кушаль і Алена Крукоўская.

Караліна– выпускніца кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры – працуе ўжо трэці год ва ўстанове. На яе майстар-класе студэнты убачылі магчымасці выкарыстання сэрвісаў Web 2.0 (дарэчы, гэта тэма яе дыпломнай працы) на ўроку беларускай мовы ў 6-м класе па тэме “Правапіс прыставак на зычны”.

На ўроку ў 8-м класе па тэме “Сказ як сінтаксічная адзінка, яго асноўная функцыя”, які правяла Алена Крукоўская, другакурснікі мелі магчымасць прасачыць усе этапы камбінаванага ўрока, метады і прыёмы рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу: фарміраванне моўнай, маўленчай, лінгвакультуразнаўчай, сацыякультурнай і рытарычнай кампетэнцый.

Падчас абмеркавання вучэбных заняткаў, у якім актыўны ўдзел бралі студэнты, настаўнікі-прадметнікі, адміністрацыя гімназіі-каледжа (дырэктар Лілія Міцура; намеснік дырэктара па вучэбнай рабоце Наталля Рагатоўская), прадстаўнікі кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры (загадчык, кандыдат філалагічных навук Андрэй Акушэвіч; дацэнт, кандыдат педагагічных навук Ірына Саматыя), былі прадэманстраваны правілы правядзення экспрэс- і комплекснага аналізу ўрока беларускай мовы.

Адбылася і цікавая гутарка з навучэнцамі 8-га класа, да  якой далучыліся аўтары дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры – А.Акушэвіч, І.Саматыя. Навукоўцы засяродзілі ўвагу на значэнні беларускай мовы ў развіцці нацыянальнай культуры, падкрэслілі вялікую ролю мастака ў стварэнні сучасных дапаможнікаў па беларускай мове і літаратуры.

Студэнты, будучыя педагогі, мелі магчымасць задаць настаўнікам-практыкам пытанні.

Мерапрыемства мела працяг на практычных занятках па методыцы выкладання беларускай мовы са студэнтамі 4 курса. Супрацоўнікі прэсцэнтра БДУ зрабілі відэазапіс праведзеных урокаў і іх абмеркавання. Такім чынам быў падрыхтаваны актуальны дыдактычны матэрыял для правядзення практыка-арыетаваных заняткаў на факультэце. Студэнты-чацвёртакурсніки працавалі з ўзорам афармлення канспектаў урокаў, атрыманых ад настаўнікаў-практыкаў, рабілі пратакольны запіс відэаўрока, праводзілі яго экспрэс- і комплексны аналіз. Усё гэта павышае якасць практычных заняткаў са студэнтамі.

Узаемадзенне факультэта з заказчыкамі кадраў садзейнічае падрыхтоўцы высокакваліфікаваных кадраў для сістэмы адукацыі.

Відэа па ссылке

19 10 221

19 10 222

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image