Сэрвісы

Семінар-практыкум па метадзе «Роўны навучае роўнага»

Семінар-практыкум па метадзе «Роўны навучае роўнага»

Напярэдадні Міжнароднага дня студэнта (17 лістапада) на філалагічным факультэце прайшоў семінар-практыкум па методыцы выкладання беларускай літаратуры ў фармаце «S-to-S» (Students to Students) або роўны навучае роўнага.

«Роўны навучае роўнага» («peer-to-peer education») — метад навучання, пры якім крыніцай ведаў для студэнта служыць не прафесійны выкладчык, а такі ж студэнт, які ўжо навучыўся прадмету.

У якасці такога падрыхтаванага студэнта, які перадае веды, развівае ўменні і навыкі, фарміруе каштоўнасныя арыентацыі, выступіў магістрант кафедры рыторыкі і методыкі выкладання мовы і літаратуры Дар’я Вячаславаўна Панамарова.

Па словах прафесара кафедры, выкладчыка методыкі, навуковага кіраўніка магістранта Вольгі Уладзіміраўны Праскаловіч, мэта праведзенага семінара заключалася ў павышэнні прафесійнай кампетэнтнасці будучых выкладчыкаў-філолагаў праз мадэлі гарызантальнага навучання («студэнт-студэнт»), цьютарства і менторынга.

Асноўны вынік: праведзеныя заняткі для студэнтаў 4 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» па метадзе роўны навучае роўнага сведчаць аб зменах у мэтавызначэнні навучання, адбылося зрушэнне ў кірунку ад прадметных мэт (атрымаць інфармацыю, развіць уменні), асобасных (самаадукацыя) да крэатыўных і аргдзейнасных.

18 11 2022

18 11 2022 1

18 11 2022 2

Image

Рэсурсы

Image
Image