Сэрвісы

Сустрэча з прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганнай Бакун

Сустрэча з прарэктарам па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганнай Бакун

22 лістапада 2022 года адбылася сустрэча прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганны Бакун з камітэтам Студэнцкага Савета і актывам філалагічнага факультэта.

Абмяркоўваліся тэмы развіцця студэнцкага сукіравання на факультэце, супрацоўніцтва і ўзаемадзеяння маладзёжных арганізацый. Лідары падзяліліся сваімі планамі, поспехамі і дасягненнямі ў грамадскім, культурным і спартыўным жыцці.

Мадэратарам сустрэчы выступіў дэкан філалагічнага факультэта Сяргей Важнік. У дыялогу таксама прынялі ўдзел начальнік упраўлення па выхаваўчай рабоце з моладдзю Кацярына Зуева, старшыня Прафбюро студэнтаў БДУ Вольга Локцева, старшыня Студэнцкага Савета БДУ Аліна Рацькова.

Ганна Станіславаўна ўпершыню наведала філалагічны факультэт –  класічны факультэт Універсітэта. Прарэктар прадэкламавала твор Ганны Ахматавай «Мужество», падкрэсліўшы асаблівую ролю філолагаў, якія стаяць «на варце мовы» ў сучасным свеце. Спікер падзялілася з філолагамі сваімі літаратурнымі густамі, адзначыўшы, што рэгулярна з цікавасцю чытае мастацкую літаратуру, каб падтрымліваць свой інтэлектуальны тонус.

Image

Рэсурсы

Image
Image