Кафедра кітайскай філалогіі запрашае на майстар-клас па кітайскай каліграфіі і жывапісе, які адбудзецца 20 снежня 2022 года ў 14.30 (аўдыторыя 63, вул. К.Маркса, 31). Удзельнікамі-мадэратарамі мерапрыемства выступяць:
Дун Цзяхуэй – дырэктар Гарадской акадэміі прыгожых мастацтваў Гуанчжоу, дырэктар Навукова-даследчага цэнтра навукі, адукацыі, эстэтычнай адукацыі і гуманітарных навук, кансультант Beijing Film, эксперт Кітайскай асацыяцыі вышэйшай адукацыі.
Ку Вэйпэн – член Шаньсіскай асацыяцыі мастакоў, Шаньсіскага камітэта алейнага жывапісу, выкладчык універсітэта.
Лю Хэйцзюнь – выкладчык Ханьшаньскага педагагічнага ўніверсітэта (правінцыя Гуандун, Кітай).
Юй Вэй – выкладчык Інстытута Канфуцыя ў МДЛУ, віцэ-прэзідэнт Сіаньскай асацыяцыі рамеснай прамысловасці, навуковы супрацоўнік Сіаньскага інстытута жывапісу і каліграфіі «Шэнтан».
Партнёрам мерапрыемства выступіць Кітайскі культурны цэнтр у Мінску.


BY

