З 01.11 па 22.12.2022 г. на філалагічным факультэце Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта адбыўся Міжнародны конкурс эсэ на англійскай мове «Erudite – 2022», арганізатарам якога выступіла кафедра англійскага мовазнаўства.
Удзельнікам конкурсу была прапанавана тэма эсэ "When the roots are deep there is no reason to fear the wind".
У конкурсе прынялі ўдзел студэнты з ВНУ Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі:
- Акадэмія кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь;
- Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Віцебскі дзяржаўны ўніверсітэт імя П.М. Машэрава;
- Палескі дзяржаўны ўніверсітэт;
- Сібірскі дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін.
14 снежня 2022 года журы конкурсу вызначыла пераможцаў у наступных намінацыях:
The Best Essay. I месца – Карабун Марыя Аляксандраўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 1 курс.
The Best Essay. II месца – Кавалёва Кацярына Дзмітрыеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 3 курс.
The Best Essay. III месца – Фошкіна Вераніка Алегаўна, Сібірскі дзяржаўны універсітэт шляхоў зносін, 3 курс.
The Language Expert – Сямчонак Вікторыя Андрэеўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 4 курс.
The Most Logical Essay – Салка Лізавета Сяргееўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 3 курс.
The Most Original Essay – Май Анастасія Вітальеўна, Палескі дзяржаўны ўніверсітэт, 3 курс.
The Most Emotional Essay – Беленькая Марыя Уладзіславаўна, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт, 3 курс.
Пераможцы конкурсу будуць узнагароджаны дыпломамі. Цырымонія ўзнагароджання адбудзецца на філалагічным факультэце 22 снежня 2022 года.
Азнаёміцца з вынікамі конкурсу і працамі пераможцаў можна на афіцыйным сайце конкурса: https://sites.google.com/view/bsu-essay-contest/
Арганізатары конкурсу выказваюць словы падзякі ўсім удзельнікам за цікавасць, творчасць, індывідуальнасць і ад усёй душы віншуюць пераможцаў.








BY

