Сэрвісы

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

Каля Калядаў: серыя майстар-класаў на філалагічным факультэце БДУ

На філалагічным факультэце БДУ з 21 па 23 снежня 2022 года адбылося тэматычнае традыцыйнае мерапрыемства “Каля Калядаў”. Шосты год запар свята арганізоўваюць вучэбна-навуковая лабараторыя беларускага фальклору і кафедра тэарэтычнага і славянскага літаратуразнаўства БДУ. Мэта мерапрыемства – пазнаёміць і далучыць да беларускіх калядных традыцый усіх жадаючых.

Госці сёлетняга мерапрыемства – студэнты і магістранты філалагічнага факультэта БДУ, навучэнцы ліцэя БДУ і гімназіі №14 г. Мінска – пазнаёміліся з асноўнымі беларускімі каляднымі традыцыямі, даведаліся пра асаблівасці і гісторыю беларускай батлейкі, пра семантыку калядных масак. Пра ўсё гэта ім распавяла супрацоўніца ВНЛБФ Ірына Падчыненка. Акрамя таго, удзельнікі “Каля Калядаў” мелі магчымасць увачавідкі пабачыць самаробную батлейку, разам з выкладчыкам кафедры прыкладной лінгвістыкі Марынай Дубень праспяваць калядку, паўдзельнічаць у інтэрактыўнай гульні, зрабіць сэлфі ў каляднай масцы і, канешне, як сапраўдныя калядоўшчыкі, атрымаць пачастункі ад гаспадароў.

23 снежня 2022 года да беларускіх калядных традыцый далучыліся і замежныя студэнты, якія на майстар-класе змаглі зрабіць сваю калядную зорку.

27 12 2022

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.