Сэрвісы

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям’я моў»

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям’я моў»

Прафарыентацыйны конкурс відэапраектаў «Філалагічны факультэт – дружная сям’я моў» пройдзе на філалагічным факультэце ў студзені ‒ лютым 2023 года. Арганізатарам конкурсу выступае кафедра англійскага мовазнаўства філалагічнага факультэта БДУ.

Конкурс відэапраектаў стартуе на філалагічным факультэце 05 студзеня 2023 года. Мерапрыемства накіравана на папулярызацыю спецыяльнасцей філалагічнага факультэта сярод вучнёўскай моладзі і абітурыентаў 2023 года.

Да ўдзелу ў конкурсе запрашаюцца студэнты філалагічнага факультэта.  Умовай удзелу ў конкурсе з'яўляецца стварэнне індывідуальных і групавых відэапраектаў аб спецыяльнасцях роднага факультэта з наступным прадстаўленнем старшакласнікам і абітурыентам ва ўстановах адукацыі (школах, гімназіях, ліцэях г. Мінска і рэгіёнаў). Падрабязная інфармацыя аб конкурсе - у Палажэнні аб конкурсе і на платформе DLS Moodle https://eduphil.bsu.by/course/view.php?id=2247 .

Прыём заявак ажыццяўляецца да 18 студзеня 2023 года па электроннай пошце Адрес электронной почты защищен от спам-ботов. Для просмотра адреса в браузере должен быть включен Javascript.. Журы і аргкамітэт вызначаць пераможцаў да 18 лютага 2023 года.

Дадатковая інфармацыя па тэлефоне: 8 017 365 10 69 (кафедра англійскага мовазнаўства).

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.