Сэрвісы

Вывучэнне і выкладанне рускай літаратуры: актуальныя праблемы і перспектывы

Вывучэнне і выкладанне рускай літаратуры: актуальныя праблемы і перспектывы

23 студзеня ў рамках Тыдня беларускай навукі на базе кафедры рускай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ адбыўся Круглы стол «Актуальныя праблемы даследавання і выкладання рускай літаратуры».

Выкладчыкі кафедры акрэслілі асноўныя напрамкі вывучэння рускай літаратуры на розных этапах яе развіцця, падзяліліся з калегамі сваімі асабістымі навуковымі распрацоўкамі ў галіне вывучэння творчасці рускіх пісьменнікаў праз прызму міфапаэтыкі, рэцэптыўнай эстэтыкі і жанравай парадыгмы, прэзентавалі ўласныя манаграфіі і вучэбна-метадычныя дапаможнікі.

Асаблiвую цікавасць у ўдзельнікаў Круглага стала выклікалі даклады, прысвечаныя спецыфіцы выкладання рускай літаратуры замежным студэнтам.

У час падвядзення вынікаў быў адзначаны высокі навуковы патэнцыял кафедры і вызначаны фактары, якія садзейнічаюць удасканаленню выкладання рускай літаратуры ў вышэйшай школе.

25 01 2023 1

25 01 2023

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.