Сэрвісы

“Гульня слоў” на філалагічным факультэце

“Гульня слоў” на філалагічным факультэце

4 лютага 2023 года кафедра рускай мовы правядзе традыцыйны – восьмы – лінгвістычны конкурс для старшакласнікаў “Гульня слоў”. Сёлета мы запрашаем да ўдзелу вучняў з г. Мінска, Мінскага раёна Мінскай вобласці і г. Пінска Брэсцкай вобласці (базавых устаноў філалагічнага факультэта), а таксама слухачоў Школы юнага русіста і пераможцаў 3 (Мінскага абласнога) этапа Рэспубліканскай алімпіяды па вучэбных прадметах “Руская мова” і “Руская літаратура”, “Беларуская мова” і “Беларуская літаратура”.

Конкурс уяўляе сабой комплекс з 15 заданняў аналітычнага характару па рускай і беларускай мовах. Пераможцамі стануць па тры прадстаўнікі кожнай узроставай групы (9, 10 і 11 класы).

Штогод у конкурсе прымаюць удзел каля 500 школьнікаў.

Даведацца больш пра “Гульню слоў” і пазнаёміцца з заданнямі мінулых гадоў можна тут.

Image

Рэсурсы

Image
Image