Сэрвісы

На філалагічным факультэце пачне работу выстава «Чтобы помнили...»

На філалагічным факультэце пачне работу выстава «Чтобы помнили...»

У Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў на філалагічным факультэце БДУ адкрыецца пастаянная экспазіцыя работ «Чтобы помнили…» беларускага мастака Аляксандра Асядоўскага, прымеркаваная да Года міру і стварэння.

15 карцін аўтара аб’яднаны ваенна-патрыятычнай тэмай, галоўнай тэмай творчасці мастака, і адлюстроўваюць ход Вялікай Айчыннай вайны ад яе пачатку да Перамогі.

Мерапрыемства адбудзецца 15 лютага ў 15.00 (вул. Карла Маркса, 31, аўд. 304).

Да ўдзелу запрошаны дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі Павел Навойчык (гады службы ў Афганістане – 1983 – 1985), курсанты ваеннага факультэта БДУ, навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа ДУА  «Сярэдняя школа № 133 г. Мінска», сувораўцы УА «Мінскае сувораўскае ваеннае вучылішча».

Даведка.

Аляксандр Леанідавіч Асядоўскі нарадзіўся 15 снежня 1971 года ў г. Мінску.  Скончыў Мінскае мастацкае вучылішча ім.  А.К.  Глебава (1991) і Беларускую дзяржаўную акадэмію мастацтваў (1997).  Вучыўся ў Б. Аракчэева, В. Пасюкевіча.  Выкладае малюнак і жывапіс на кафедры «Рисунок, акварель и скультура» архітэктурнага факультэта Беларускага нацыянальнага тэхнічнага ўніверсітэта. Выкладчык факультэта сацякультурных камунікацый Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. Удзельнік мастацкіх выстаў з 1997 года.  Член Беларускага саюза мастакоў з 2016 года;  член Студыі ваенных мастакоў пры Міністэрстве абароны Рэспублікі Беларусь з 2017 года. Працуе ў станкавым жывапісе ў розных жанрах.

Галоўнай тэмай творчасці з’яўляецца ваенна-патрыятычная: «Высота», «Неизбежность возмездия. Подвиг наших солдат», «Схватка», «Дан приказ: ему – на запад...», «Выжить и победить», «Истребитель», «Молитва», «Морская пехота», «Наши», «Не пройдешь...», «Подвиг советских пограничников», «Безмолвная исповедь», «Вечная память», «Несожженные», «Недетская доля»,  «Связная», «Последняя торпеда», «Саперы» і іншыя.
Дыпламант конкурсаў Міністэрства абароны ў намінацыі «Произведения живописи».  Творы знаходзяцца ў прыватных зборах і дзяржаўных установах у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Літве, Францыі, Германіі, Аўстрыі, ЗША, Кітаі і іншых краінах.

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.