Тыдзень роднай мовы - адмысловае мерапрыемства, калі кожны з нас можа прызнацца ў любові да матчынай мовы: мілагучнай, пявучай, мяккай, самабытнай і самадастатковай. Традыцыя правядзення Тыдня на філалагічным факультэце пачалася ў 2001 годзе пасля заснавання ў 2000 годзе рашэннем ЮНЕСКА Міжнароднага дня роднай мовы. Арганізатарам Тыдня выступае кафедра беларускага мовазнаўства.
З 20 па 24 лютага на філалагічным факультэце адбудуцца: Дыялогавая пляцоўка «Беларуская мова – духоўны пашпарт народа», Дзень адкрытых дзвярэй кафедры беларускага мовазнаўства, Круглы стол «Перспектывы развіцця беларускай этналінгвістыкі», Тэлемост «Санкт-Пецярбург і яго роля ў станаўленні і развіцці беларускай мовы і літаратуры», Дзень беларускага перакладу, Навуковая канферэнцыя «Беларуская літаратура ў сусветным кантэксце», Інтэлектуальна-пазнавальная гульня «Філалогія і я».
Філалагічны факультэт запрашае Вас да ўдзелу ў мерапрыемствах Тыдня.


BY

