Сэрвісы

Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі работ «Чтобы помнили…»

Урачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі работ «Чтобы помнили…»

15 лютага 2023 года, у Дзень памяці воінаў-інтэрнацыяналістаў, на філалагічным факультэце адбылося ўрачыстае адкрыццё пастаяннай экспазіцыі работ «Чтобы помнили» беларускага мастака Аляксандра Асядоўскага, прымеркаваная да Года міру і стварэння.

З прывітальным словам да ўдзельнікаў мерапрыемства звярнуліся прарэктар па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганна Бакун, намеснік начальніка па вучэбнай і навуковай рабоце – першы намеснік начальніка ваеннага факультэта БДУ, палкоўнік Андрэй Бахар, дэкан факультэта даўніверсітэцкай падрыхтоўкі БДУ Павел Навойчык.

Да ўдзелу былі запрошаны курсанты ваеннага факультэта БДУ і навучэнцы ваенна-патрыятычнага класа ДУА «Сярэдняя школа № 133 г. Мінска».

Аўтар палотнаў, Аляксандр Асядоўскі, расказаў прысутным аб тым, як у яго жыцці з’явілася ідэя напісання работ на ваенную-патрыятычную тэму, а таксама выказаў словы падзякі кіраўніцтву факультэта за арганізацыю выставачнай экспазіцыі.

Арганічным дапаўненнем мерапрыемства сталі творчыя нумары студэнтаў: Градовіча Івана, курсанта ваеннага факультэта БДУ, з віртуозным выкананнем песні гурта «Би-2» «Полковнику никто не пишет» на скрыпцы, Булько Веранікі з вершам Мусы Джаліля «Варварства» і Штэфірца Варвары з легендарнай «Кацюшай».

22 02 23 1

22 02 23 2

22 02 23 3

22 02 23 4

22 02 23 5

22 02 23 6

22 02 23 7

22 02 23 8

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.