30 красавіка ў дзень святых жонак-міраносіц, які называецца ў праваслаўі Жаночым днём, студэнты філалагічнага факультэта выступілі са святочным велікодным канцэртам у гасцёвай зале Хрысціянскага адукацыйнага цэнтра імя святых Мяфодзія і Кірыла.
Мерапрыемства было арганізавана прыходам храма святой роўнаапостальнай Марыі Магдаліны г. Мінска і дацэнтам кафедры рускай літаратуры Таццянай Сідаравай.
Сярод ганаровых гасцей свята быў мітрапаліт Мінскі і Заслаўскі Веніямін.
Выступленне студэнтаў-філолагаў было яркім і разнажанравым. Прагучалі вершы і песні на велікодную тэматыку; была паказана драматычная мініяцюра «Ослик Ляля» студэнткі 2 курса беларускай філалогіі Яўгеніі Касіловіч пра осліка, на якім Хрыстос заехаў у Іерусалім. Ва ўнісон урачыстаму чытанню радкоў з Евангелля ад Іаана «Напачатку было Слова» прагучалі велікодныя прывітанні на замежных мовах.
У канцы свята мітрапаліт Веніямін цёпла падзякаваў філолагам за цудоўны выступ, блаславіў на далейшыя творчыя працы; уручыў дзяўчынкам кветкі, а ўсім удзельнікам – памятныя падарункі.




BY

