Кафедра замежнай літаратуры філалагічнага факультэта БДУ аб’яўляе аб правядзенні конкурсу творчых работ студэнтаў на тэму «NO FEAR SHAKESPEARE», прысвечаных асобе і творчасці драматурга. Да ўдзелу ў конкурсе прымаюцца эсэ, сачыненні, паэтычныя тэксты і іншыя віды творчых работ, аўтары якіх звяртаюцца да рэцэпцыі мастацкай спадчыны класіка англійскай літаратуры.
Дата правядзення: 23 – 29 кастрычніка 2023 г.
Для ўдзелу работы (на беларускай, рускай або англійскай мове) з максімальным аб’ёмам 15000 знакаў неабходна прыслаць на электронную пошту
Па заканчэнні прыёму заявак і адборачнага этапу лепшыя творчыя работы студэнтаў будуць вызначаны журы, у склад якога ўвойдуць выкладчыкі кафедры замежнай літаратуры, а іх аўтары – узнагароджаны.


BY

