Сэрвісы

Хто такі філолаг 21 стагоддзя? Дыялог з рэктарам БДУ Андрэем Каралём

Хто такі філолаг 21 стагоддзя? Дыялог з рэктарам БДУ Андрэем Каралём

24 кастрычніка 2023 года на філалагічным факультэце адбылася сустрэча рэктара БДУ Андрэя Караля са студэнтамі ў межах праекта "Дыялог рэктара са студэнтамі" ў фармаце "Свая гульня".

Удзельнікі сустрэчы прапанавалі Андрэю Дзмітрыевічу адказаць на пытанні 6 катэгорый: "Сучаснасць", "Пра пісьменніцтва", "Размова з чалавекам, які маўчыць", "Усход vs Захад. Я і Іншы", "Пра чытанне, пра чытачоў", "Пра моду, аб трэндах".

PBK_2463.jpg

Будучых філолагаў хвалявалі "вечныя" пытанні.

Што такое пошук?

Пошук - гэты рух.

Чаму навука - гэта мастацтва?

Таму што, як і ў мастацтве, у навуцы заўсёды ёсць выхад за рамкі, а значыць, гэта нейкае новае аўтарскае бачанне сітуацыі.

Ці падабаецца Вам наша стагоддзе і людзі ў ім?

Чалавек незалежна ад часу вельмі шматгранны. Таму шмат як станоўчых учынкаў, так часам і адмоўных. Ацэньваю людзей па факце іх дзеянняў. Сёння назіраем пераварочванне свету,дзе -змяняюцца многія каштоўнасці. Гэта часта засмучае.

PBK_2407.jpg

Ці хацелі б перамясціцца ў часе і нешта зрабіць інакш?

Я перакананы, калі ты ў нейкі момант здзейсніў пэўны ўчынак або прыняў рашэнне, то значыць так было патрэбна. Ад нас залежыць прымаць правільнае рашэнне тут і цяпер.

Ці можа чужая думка і ідэя стаць сваёй?

Адказу няма, мы поўныя чужога кантэнту і стэрэатыпаў. Як зразумець, дзе ты сам - кожны сам для сябе вырашае. Пытанне выдатнае!

Уяўленне і веды - што лепш?

Уяўленне без інтэлектуальнага развіцця і пастаяннай самаадукацыі - небяспечнае. Таму адно без другога прымяняць не варта.

Назавіце базавы набор кампетэнцый 21 стагоддзя

Гэта крэатыўнасць, уменне кіраваць камандай і рэгуляваць канфліктныя сітуацыі.

PBK_2361.jpg

Чытанне - гэта...?

Дыялог з аўтарам.

Электронныя ці друкаваныя кнігі?

Павінен быць тактыльны кантакт, таму друкаваныя.

Цікавы факт:

У рэктара ёсць кнігі ХІХ стагоддзя, якія належалі яшчэ яго прадзеду.

На што выдаткаваў бы рэктар 25-ю гадзіну ў сутках?

Палову - на пабыць сам насам з сабой і палову - быць з роднымі і блізкімі.

Аб высокай кіруючай пасадзе і прыярытэтах у працы:

Чым вышэй пасада, тым заканамерна вышэй адказнасць і больш працы.

Важна бачыць вынікі сваёй працы. У прыватнасці, наколькі ўніверсітэт змяніўся, наколькі студэнтам стала жыць лепш, чым раней. Вось гэта для мяне галоўныя прыярытэты.

PBK_2389.jpg

Што для вас беларуская і руская мовы?

На мой погляд, мова - гэта адлюстраванне светапогляду чалавека. І беларуская, і руская мовы - гэта спадчына маіх продкаў.

Што такое свабода?

Свабода - гэта катэгорыя, якую кожны чалавек вызначае для сябе сам. Выйсце з зоны камфорту - гэта карыснае парушэнне асабістай свабоды.

PBK_2396.jpg

Хто такі філолаг 21 стагоддзі?

Гэта спецыяліст, які ведае вельмі шмат не проста пра мову, але і пра самога чалавека, пра глыбінныя структуры яго мыслення і свядомасці.

Што такое выбары?

Удзел у выбарчай кампаніі – значнае для грамадтва рашэнне кожнага неабыякавага да лёсу сваёй краіны чалавека, дзякуючы якому людзі ўплываюць на сваю будучыню. Важна асэнсавана падыходзіць да гэтай тэмы, бачыць і шанаваць цяперашнія здабыткі нашай дзяржавы, каб іх ў далейшым захаваць і прымножыць. Выбары - гэта адна з формаў свабоды, дзякуючы якой людзі ўплываюць на сваю будучыню.

Што такое свабода?

Адказваючы на складанае пытанне суадносін свабоды пры абавязковым галасаванні, на прыкладзе некаторых краін, рэктар прапанаваў студэнтам паразважаць: паняццяў "свабода", роўна як і "культура" больш за 200 і важна ўлічваць, з якога пункту гледжання яны разглядаюцца. Важныя дэфініцыі і адказы на пытанні: "Што ёсць добра, а што дрэнна?", "Дзе адпраўная кропка і агульны назоўнік?". У кожнага народа, краіны ёсць свой культурна-гістарычны код, традыцыі, міфалогія, рэлігія, лад жыцця і каштоўнасці. Свет надзвычай разнастайны і глыбокі. Калі гаварыць пра свабоду,то свой пункт адліку ёсць у чалавека заходняга і ўсходняга. Таму нельга аднолькава вымяраць гэтае паняцце адносна розных грамадстваў.

Якія гістарычныя падзеі Вы б спынілі, калі была б магчымасць патрапіць у мінулае?

Сур'ёзнае пытанне. Калі б была магчымасць спыніць усе ахвяры нацысцкай ідэалогіі, дыктатуры.

PBK_2351.jpg

 

 

Image

Рэсурсы

Image
Image
Наш сайт использует файлы cookie

Наш сайт использует файлы cookie для сбора статистики. Нажав «Принять», вы даете согласие на обработку файлов cookie в соответствии с Политикой обработки файлов cookie.