Школа юнага пісьменніка ХХІ ст. адкрыла новы сезон. Пачаткам зрабілася абмеркаванне жанру балады. Таленавітыя вучні разбіраліся ў лабірынтах жанравага зместу разам з дацэнтам Ладай Алейнік. Пасля гутарка перамясцілася ў светлыя пакоі музея Петруся Броўкі, дзе свой майстар-клас правёў намеснік дырэктара выдавецтва «Мастацкая літаратура», галоўны рэдактар часопіса «Полымя» Віктар Шніп – аўтар мноства балад, 30 кніг паэзіі і прозы. У сустрэчах, што прайшлі 21 кастрычніка 2023 г., таксама бралі ўдзел прафесар Людміла Сінькова, філолаг-валанцёр Аўгіння Маслава, выпускніца факультэта і супрацоўніца музея Дарыя Карчашкіна.
Запрашаем вучыцца і ствараць разам!





BY

