Сэрвісы

Магутны інстытут куратарства ў БДУ: сустрэча прарэктара Ганны Бакун з куратарамі філалагічнага факультэта

Магутны інстытут куратарства ў БДУ:  сустрэча прарэктара Ганны Бакун з куратарамі філалагічнага факультэта

Адбылася сустрэча прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганны Бакун з куратарамі вучэбных груп філалагічнага факультэта.

На мерапрыемстве таксама прысутнічалі начальнік Студэнцкага гарадка БДУ Ала Мелех, начальнік аддзела маладзёжнай палітыкі Вольга Марозава, намеснік начальніка Псіхалагічнай службы БДУ Алена Рэйс; намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры Аксана Чупрына.

У ходзе сустрэчы абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці куратараў: патрыятычнае выхаванне, уключэнне ў валанцёрскі рух, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей студэнтаў.

Таксама разгледзелі пытанні пражывання студэнтаў у інтэрнатах БДУ, запланаваныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы.

Падчас сустрэчы з куратарамі факультэта прарэктар Ганна Бакун уручыла ўзнагароды лаўрэатам конкурсу эсэ на кітайскай мове “Быць патрыётам – гэта… сярод студэнтаў спецыяльнасці «Усходняя філалогія».

IMG_6361.JPG

20231113_123436.jpg

IMG_6365.JPG

IMG_6378.JPG

 20231113_123618.jpg

20231113_123653.jpg

20231113_123729.jpg

 

Image

Рэсурсы

Image
Image