Адбылася сустрэча прарэктара па выхаваўчай рабоце і сацыяльных пытаннях Ганны Бакун з куратарамі вучэбных груп філалагічнага факультэта.
На мерапрыемстве таксама прысутнічалі начальнік Студэнцкага гарадка БДУ Ала Мелех, начальнік аддзела маладзёжнай палітыкі Вольга Марозава, намеснік начальніка Псіхалагічнай службы БДУ Алена Рэйс; намеснік начальніка ўпраўлення па справах культуры Аксана Чупрына.
У ходзе сустрэчы абмеркавалі прыярытэтныя напрамкі дзейнасці куратараў: патрыятычнае выхаванне, уключэнне ў валанцёрскі рух, фарміраванне духоўна-маральных каштоўнасцей студэнтаў.
Таксама разгледзелі пытанні пражывання студэнтаў у інтэрнатах БДУ, запланаваныя культурна-асветніцкія мерапрыемствы.
Падчас сустрэчы з куратарамі факультэта прарэктар Ганна Бакун уручыла ўзнагароды лаўрэатам конкурсу эсэ на кітайскай мове “Быць патрыётам – гэта…” сярод студэнтаў спецыяльнасці «Усходняя філалогія».






BY

